Wednesday, September 25, 2024

belarus

ПРАДМОВА 

Ідэі і развагі, якімі я дзялюся ў гэтай кнізе, пачалі фармавац- ца непасрэдна ў 2020-м, калі я далучылася да пратэстнага руху. Некаторыя з іх, у больш папулярнай і, так бы мовіць, «мабілізацыйнай» форме ўвайшлі ў розныя публікацыі, якія я рыхтавала для незалежных СМI і экспертных пляцовак, альбо посціла на сваёй старонцы ў ФБ цягам некалькіх год. Менавіта ўдзел у пратэстным руху зрабіў мяне публічным інтэлектуалам. Вельмі спадзяюся, што сярод чытачоў гэ- тай кнігі будуць і тыя, хто раней чытаў маю публіцыстыку і адгукаўся на яе. Нягледзячы на акадэмічны фармат, кніга пісалася для больш шырокай аўдыторыі, у першую чар- гу — для тых, каму яна ўласна і прысвечаная — вялікай колькасці беларусаў/беларусак, якія сваімі дзеяннямі і эмоцыямі, крэатыўнасцю і сумленнасцю, салідарнасцю і адвагай зрабілі 2020-й год гістарычнай вехай у жыцці на- шай краіны. Калісьці адзін вядомы беларускі інтэлектуал напісаў мне ў ФБ: «Віншую з Рэвалюцыяй!». Ён меў на ўвазе ўнікальную магчымасць для філасофскага мыслення быць датычным эпахальнай падзеі, якая мяняе рух гісторыі. У 2020-м натхненне ад такой датычнасці перажывала большая частка ўсяго нашага грамадства. І, зразумела, чым больш актыўна ўдзельнічалі людзі ў розных формах суполь- нага супраціву, тым большым быў іх энтузіязм, бо маштаб салідарнасці вызначаў і маштаб перспектывы. Эпахальнай падзеяй былі самі гэтыя людзі, іх шматлікая супольнасць. Тое, што яна з’явілася, і было ў пэўным сэнсе сацыяльнай рэвалюцыяй. Можна сказаць, што гэта была рэвалюцыя не ў паліталагічным, а ў філасофскім сэнсе, бо яе здабыткам сталася не змена ўлады, а з’яўленне новага калектыўнага палітычнага суб’екта, структурныя асаблівасці, прынцы- пы і дзейнасць якога расчынілі новую перспектыву для будучыні нашай краіны. 2020 прынёс адчуванне, што мы — нашы зносіны і ўзае- мадзеянне, камунікацыя і ўзаемадапамога — і ёсць краіна. Менавіта таму мы нібыта адкрылі для сябе краіну нанова, яна перастала быць абстрактным паняткам — уцялеснілася ў людзях навокал, якія перасталі быць «староннімі». Па- літычнае ў нашай рэвалюцыі мела першапачатковае ста- ражытнагрэчаскае значэнне: грамадзяне, якія чуюць і хо- чуць чуць адно аднаго, каб разам вызначаць прынцыпы свайго супольнага жыцця. Новыя дваровыя супольнасці, у некаторых з якіх (у Менску) мне пашчасціла выступаць з лекцыямі, сталіся пераканаўчым сведчаннем вялікага па- тэнцыялу самакіравання для беларускага грамадства. Праз супольныя пратэстныя акцыі нам адкрывалася палітычная перспектыва нашага «разам», якая ўключала і новае пачуц- цё цікавасці адно да аднаго. Кніга выходзіць у 2024-м. Гістарычная дыстанцыя, якая аддзяляе нас ад 2020-га звязаная з такім палітычным до- сведам і праблемамі, якія не спрыяюць рамантызацыі на- шай рэвалюцыі. Гэта і не з’яўляецца маёй мэтай. Але я ўпэўненая, што тое, як трымаліся беларусы гэтыя чаты- ры гады і на што выявіліся здольнымі як супольнасць — захоўваць сябе і дапамагаць адно аднаму ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій, будаваць і развіваць новыя суполь- ныя праекты за мяжой, прасоўваць «беларускае пытанне» на міжнародным узроўні і нават вучыцца дэмакратыі празстварэнне новых палітычных інстытутаў — усё гэта будуец- ца менавіта на здабытках 2020-га. Вядома, фундаментальная трансфармацыя супольнасці ўключала істотныя зрухі і змены і на індывідуальным ўзроўні. Тысячы людзей могуць распавесці, як змяніліся ў кантэксце рэвалюцыі і яе наступстваў. Мы памятаем, як у 2020-м набыў новы сэнс і папулярнасць песенны радок «Мы не знали друг друга до этого лета». Да яго трэба да- даць: кожны/кожная паасобку не ведалі і саміх сябе — на што здольныя, кім могуць стаць, як можа змяніцца іх ра- зуменне сябе і грамадства. Тое, што я пішу гэтую прадмо- ву па-беларуску — таксама сведчанне зрухаў, выкліканых нашай рэвалюцыяй і, канечне, вайной ва Украіне. З канца 2021 года, калі я далучылася да Офіса Святланы Ціханоўскай у якасці дарадцы па адукацыі і навуцы, маё ўжыванне бела- рускай мовы ў паўсядзеннай камунікацыі пачало паступо- ва пашырацца. То-бок, пакуль я пісала кнігу па-руску, мая моўная ідэнтыфікацыя пакрысе трансфармавалася. У рэш- це рэшт, калі кніга была скончаная, я вырашала напісаць да яе прадмову па-беларуску. Хто прачытае кнігу да кан- ца, зразумее, што такім чынам пачатак кнігі падмацоўвае пазіцыю, сфармуляваную у канцы. Я хачу шчыра падзякаваць навуковым рэцэнзентам — Валерыі Караблевай і Андрэю Горных за іх змястоўныя кры- тычныя заўвагі і парады, якія дапамаглі мне ўдакладніць

No comments: