Thursday, December 22, 2022

As under the communists

Як пры камуністах: у касцёле на Гродзеншчыне патрабуюць зафарбаваць фрэску


Фрэску ўжо зафарбоўвалі ў савецкі час, а пасля падзення СССР яе аднавілі і нанова асвяцілі. Карціна адлюстроўвае «Цуд на Вісле», калі польскае войска здолела спыніць наступленне арміі савецкай Расіі. Зараз беларускія прапагандысты ізноў патрабуюць зафарбаваць фрэску, піша сайт katolik.life.


На галоўным дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» выпусцілі сюжэт, які ганіць настаяцеля рымска-каталіцкай парафіі ў Солах Смаргонскага раёна ксяндза Леанарда Станкоўскага. У сюжэце выкарыстоўвалі словы некаторых прыхаджан, якія далі пробашчу негатыўную характарыстыку, а самога святара прапагандыстка Ксенія Лебедзева запісвала тайком, без дазволу.
Акрамя атакі на пробашча (як заявіла Лебедзева, «копіі матэрыялаў будуць перададзены ў Апостальскую нунцыятуру і Святы Прэстол»), вядучая абурылася фрэскай у касцёле з выявай Варшаўскай бітвы 1920 года. Карціна была напісана неўзабаве пасля гэтай падзеі, якая адыграла вялікую ролю ў гісторыі Еўропы. Тады Польшча змагла спыніць наступленне арміі савецкай Расіі і дабіцца пералому ў ходзе вайны. Гэта адбылося 15 жніўня, ва ўрачыстасць Успення Прасвятой Багародзіцы.

Некаторыя ўдзельнікі бітвы сцвярджалі, што бачылі ўнебе над польскімі акопамі Дзеву Марыю, якая дапамагала абараніцца ад атэістаў-бальшавікоў. Перамога над расійскімі захопнікамі лічыцца цудам, які быў здзейснены праз пасярэдніцтва Божай Маці. Таму фрэска ў гэтым храме не здзіўляе. Намаляваны на карціне і свяшчэннік, які малітвай умацоўвае салдат.

Аднак, на думку работніцы дзяржтэлеканала, карціна «заклікае да распальвання нацыянальнай і рэлігійнай варожасці», а наяўнасць такой фрэскі ў касцёле сведчыць аб тым, што «асобныя служыцелі клапоцяцца не аб выратаванні душы, а аб вяртанні Заходняй Беларусі ў склад Польшчы» (пасля паражэння ў савецка-польскай вайне Масква аддала Варшаве частку заходняй Беларусі і Украіны). На думку Лебедзевай, «Польшчу па-ранейшаму мучаюць фантомныя болі, і яе ўлады сур’ёзна глядзяць на тое, каб захад Беларусі вярнуць у свой склад».

У савецкі час у храме зафарбавалі гэтую фрэску, а пасля падзення СССР, пры рэстаўрацыі алтарнай часткі, карціну аднавілі і нанова асвяцілі. Але зараз, па словах пробашча, якога запісалі на схаванаую камеру, наконт фрэсак «прыязджалі з райвыканкама, сказалі зафарбаваць». Аднак святар «супраць, таму што яны дабраслаўленыя, асвячоныя, таму хто зараз дакранецца да гэтага? Я, напрыклад, баюся».

Апроч фрэскі з «Цудам на Вісле», храм упрыгожаны выявай абароны Яснагорскага манастыра ў 1655 годзе ад шведаў.

ссылка 1, ссылка 2 (по второй и перетереть можна)

1 comment:

Anonymous said...

был в Солах, лет 5-6 назад, хотел посмотреть
костёл был закрыт