Sunday, January 10, 2016

Belarus — a quiet place

месяцы путаю, остальное понятно:

3-га красавіка ў Менску рабочыя электрамэханічнага заводу ў адказ на падвышэньне ўтрая коштаў прэм’ер-міністрам СССР на харчовыя і прамысловыя тавары перакрываюць рух па вуліцы Даўгабродзкай. 4 красавіка дзесяткі тысяч рабочых менскіх прадпрыемствах сьцякаюцца да Дому ўраду; пачынаецца стыхійны мітынг. Ад эканамічных патрабаваньняў рабочыя пераходзяць да палітычных, сярод якіх – “неадкладна распачаць выкананьне Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце”, “не падпісваць саюзную дамову да прыняцьця Канстытуцыі сувэрэннай Беларусі”, “нацыяналізаваць маёмасьць КПБ-КПСС”.
...25 жніўня дэпутаты БНФ зганяюць з трыбуны першага сакратара ЦК КПБ Анатоля Малафеева, што дэмаралізуе камуністаў. Старшыня Вярхоўнага Савету Мікалай Дземянцей падае ў адстаўку, функцыі выканаўцы абавязкаў старшыні пераходзяць да Станіслава Шушкевіча. Вярхоўны Савет спыняе дзейнасьць КПБ-КПСС. Дэпутат Аляксандар Лукашэнка выступае супраць абвяшчэньня незалежнасьці і адмаўляецца ўдзельнічаць у галасаваньні.
...31 жніўня Польшча першай з краінаў сьвету прызнае незалежнасьць Беларусі.
8 сьнежня ў Белавескай пушчы ва ўрадавай рэзыдэнцыі Віскулі кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расеі (Станіслаў Шушкевіч, Вячаслаў Кебіч, Барыс Ельцын, Генадзь Бурбуліс, Леанід Краўчук і Віктар Фокін) канстатуюць, што СССР спыняе існаваньне і заяўляюць пра стварэньне Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў. 

see more:

1991: дзесяць падзеяў году незалежнасьці 


No comments: